РФ можа рыхтаваць дыверсіі на энергетычных аб'ектах краін Скандынавіі
Узброены вайсковец на расійскім марскім "даследчым" караблі / dr.dk
РФ можа рыхтаваць дыверсіі на энергетычных аб'ектах краін Скандынавіі. Пра гэта пішуць у сумесным расследаванні журналісты з чатырох краін — Даніі, Нарвегіі, Швецыі і Фінляндыі. Яны звяртаюць увагу на тое, што Расія вядзе картаграфаванне падводнай інфраструктуры Скандынавіі. Дыверсіі могуць быць арганізаваны супраць марскіх ветраных электрастанцый, газаправодаў і сілавых кабеляў у Даніі і краінах Паўночнай Еўропы. Расійскія караблі-разведчыкі ("караблі-прывіды", якія адключылі перадатчыкі і не паведамляюць пра сваё месцазнаходжанне) складаюць карты гэтых аб'ектаў, сведчаць крыніцы ў еўрапейскіх разведслужбах.
Мяркуецца, што дыверсіі рыхтуюцца на выпадак буйнога канфлікту з Захадам. Яны могуць, у прыватнасці, паралізаваць энергазабеспячэнне паўночна-заходняй Еўропы.
Летась журналісты выявілі паўсотні расійскіх суднаў, якія за апошнія 10 гадоў хадзілі падазронымі маршрутамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.