РФ нанесла ракетны ўдар па Адэсе перад сустрэчай Зяленскага і прэм'ера Грэцыі

"Іскандэр" запускае ракету (ілюстрацыйнае фота)

"Іскандэр" запускае ракету (ілюстрацыйнае фота) / ria.ru

6 сакавіка Расія нанесла ракетны ўдар па Адэсе перад сустрэчай Уладзіміра Зяленскага і прэм'ера Грэцыі Карыякаса Міцатакіса. Выбух адбыўся ў 150 метрах ад месца, дзе ўжо знаходзілася замежная дэлегацыя. Разам з прэм'ерам Грэцыі былі 8 чалавек і ахова. Ніхто з іх не пацярпеў, паведамляе protothema.gr.

Выданне падкрэслівае, што мэтай ўдару быў картэж Зяленскага. Адзначаецца, што паўгадзінная сустрэча "прайшла ў звычайным рэжыме". Міцатакіс заявіў, што Грэцыя працягне падтрымліваць Украіну ў рамках сваіх магчымасцяў і без паслаблення грэцкай абароннай моцы. Было вырашана сумесную прэс-канферэнцыю не трансляваць у жывым эфіры з меркаванняў бяспекі.

Сустрэча ў Адэсе была арганізаваная "ва ўмовах крайняй сакрэтнасці". Тым не менш інфармацыя пра яе трапіла ў СМІ.

Па некаторай інфармацыі, удар быў нанесены ракетай "Іскандэр". У Адэсе ёсць загінулыя і параненыя. Пазней гэта пацвердзіў Уладзімір Зяленскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі