Rock'n'Rave з "Петлёй Пристрастия", Гваздзём і ўльтрафіялетавымі індзейцамі

Rock'n'Rave з "Петлёй Пристрастия", Гваздзём і ўльтрафіялетавымі індзейцамі

9 ліпеня ў "Камарова" пад Мінскам пройдзе фестываль Rock'n'Rave, які будзе цягнуцца 13 гадзін. Фішка фэстe ў тым, што на яго чатырох сцэнах будуць выступаць як рокеры, так і рэйверы.


"Асноўная мэта — праводзіць такія мерапрыемствы, прывучаць да іх публіку, — кажа адзін з арганізатараў фэсту Павел Някрасаў. — Гэта ж не проста схадзіць у клуб на канцэрт. Гэта вялікая падзея, якая прапануе і рок-музыку, і начны рэйв, якая не скончыцца ў 22.00, а будзе цягнуцца ўсю ноч, прычым, тут збяруцца розныя тусоўкі. Калі ісці ўначы тусавацца ў Мінску, то я, да прыкладу, не магу ў адным клубе ці бары завісаць. Я ведаю шмат людзей, сталічных тусоўшчыкаў, якім трэба за ноч наведаць некалькі клубаў. У нас можна будзе прарабіць усё тое ж у адным месцы, заплаціўшы аднойчы за квіток".


Апошні Rock'n'Rave прайшоў год таму ва ўмовах дажджу і холаду. Праўда, нягледзячы на гэта, фэст наведала паўтары тысячы чалавек. Сёлета арганізатары ўдасканальваюць галоўную сцэну, робяць больш вялікай, а хэдлайнерамі яе стануць расіяне Distemper і беларусы "Петля Пристрастия"


Узначаліць D'n'B stage расійскі рэйвер Gvozd. Зону Disco-пікнік аформяць у стылі вэстэрна, а яе наведвальнікі змогуць зрабіць сабе індзейскі мэйк-ап флюрнай фарбай. Уначы, калі па ўсёй тэрыторыі фестывалю запаляцца ўльтрафіялетавыя пражэктары, твары "індзейцаў" пачнуць свяціцца. Танцпол "Пудра" будзе знаходзіцца ў бары, які адновіць атмасферу сталічных бараў кшталту "Хулігана". На Techno stage можна клубіцца пад сэты Raketa i Grug, а вялікі свіран задзейнічаюць пад кіназалу: пакажуць музычныя кароткаметражкі і перфомансы.


Пачатак фестывалю ў 17.00. Заканчэнне — а шостай раніцы. Пакуль набыць квіток можна за 200 тысяч. У дзень фэсту — 250.

Rock'n'Rave з "Петлёй Пристрастия", Гваздзём і ўльтрафіялетавымі індзейцамі

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі