Рота Сахашчыка абвясціла набор прафесіяналаў вайсковых спецыяльнасцяў
Валерый Сахашчык з байцамі / t.me/CabinetBelarus
Пра набор прафесіяналаў вайсковых спецыяльнасцяў абвясціла беларуская асобная дэсантна-штурмавая рота, фарміраваннем якой займаецца Валерый Сахашчык. Пра гэта паведамляецца ў тг-канале Аб'яднанага пераходнага кабінета.
Падраздзяленне, якое ваюе на баку Украіны, хоча рэкрутаваць байцоў (стралкоў, кулямётчыкаў, сапёраў), аператараў беспілотнікаў, аператараў цяжкага ўзбраення, спецыялістаў медыцынскай службы, IT-спецыялістаў, супрацоўнікаў штаба. Перавага аддаецца кандыдатам з баявым досведам, кадравым вайскоўцам, спартоўцам.
"Для ўсіх байцоў прадугледжанае грашовае забеспячэнне ў залежнасці ад кампетэнцый, навыкаў, пасады і выкананых задач", — гаворыцца ў паведамленні.
Пра існаванне гэтага падраздзялення стала вядома ў чэрвені 2023-га. Пазней паведамлялася, што роты знаходзіцца на данецкім напрамку і ўваходзіць у склад 79-й асобнай дэсантна-штурмавой брыгады Узброеных сіл Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.