Руднік пра тое, калі ў прыярытэце дэмсілаў стануць беларусы ў Беларусі
Прадстаўнікі дэмсіл Беларусі / тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай
Сувязь беларускіх дэмсілаў з дыяспарамі за мяжой больш відавочная, чым з беларусамі, што засталіся ў краіне, лічыць паліталагіня Леся Руднік.
— Усе мы назіраем гэтую адарванасць. Мы чытаем навіны, слухаем, што кажуць людзі пра тое, што адбываецца ў краіне, але не адчуваем гэтага на сваёй скуры.
І гэта адарванасць ілюструецца тым, якія палітычныя ініцыятывы сёння ўзнікаюць. Гэтую сувязь важна не згубіць.
Руднік прапануе выбраць адносна бяспечны накірунак працы, рухацца па якім можна і не пакідаючы краіны. Напрыклад, нацыянальнае адраджэнне.
— І па розных кірунках трэба знаходзіць сувязі ўнутры краіны. Людзі дагэтуль адпраўляюць інфармацыю ў бот “Гаюна”, дагэтуль рызыкаюць сваім жыццём і робяць нейкія крокі да таго, каб актыўна прымаць удзел у набліжэнні да перамогі. І калі дэмсілы паставяць сябе мэтай захоўваць гэтую сувязь, рабіць нейкія крокі, каб выбудоўваць каналы інфармацыі, я думаю, гэтага дасягнуць магчыма.
Пытанне прыярытэтаў. Наколькі гэта верагодна, улічваючы, што цяпер, відавочна, у прыярытэце стаіць развіццё сілавога блоку, падтрымкі сувязей з Украінай, вобраз беларусаў за мяжой і, кропкава, вырашэнне пытанняў з легалізацыяй.
Алеся Руднік зазначае, што дэмсілы паказалі добрую працу ў сацсетках і крэатыў, таму яна спадзяецца, што яны змогуць знайсці адпаведны напрамак супрацы з беларусамі ў Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.