Румас: Пачала працу "група высокага ўзроўню", у ёй новы пасол Расіі Бабіч
![Румас: Пачала працу "група высокага ўзроўню", у ёй новы пасол Расіі Бабіч](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/rumas2_0.jpg.webp?itok=K3NQJm8P)
21 верасня ў Сочы сустрэліся прэм'еры Сяргей Румас і Дзмітрый Мядзведзеў. Беларускі прэм'ер-міністр прапанаваў расійскаму калегу "зверыць пазіцыі" перад сустрэчай Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Яна адбудзецца таксама сёння ў Сочы.
Як інфармуе прэс-служба Саўміна Беларусі, Румас і Мядзведзеў абмяркоўвалі нейкія пытанні, пра якія раней размаўлялі па тэлефоне. Працавалі над імі і намеснікі прэм'ераў. Па словах Сяргея Румаса, пачала працу "група высокага ўзроўню", у якой каардынацыйныя функцыі. "І новы пасол Расіі ў Беларусі Міхаіл Бабіч ужо таксама ўключыўся ў гэтую працу", — адзначыў беларускі прэм'ер.
Мядзведзеў гаварыў пра тое, што на перамовах у Сочы абмяркуюць і бягучыя праекты, і развіццё дачыненняў паміж Беларуссю і Расіяй. Па словах расійскага прэм'ера, "ёсць пытанні, якія заўсёды ўзнікаюць, у тым ліку ў сферы энергетычнага супрацоўніцтва і ў інўых галінах".
![Румас: Пачала працу "група высокага ўзроўню", у ёй новы пасол Расіі Бабіч](/sites/default/files/paragraphs/image/rumas1.jpg)