Румас: Патрабаванні ўказу Лукашэнкі на месцах не выконваюцца

Румас: Патрабаванні ўказу Лукашэнкі на месцах не выконваюцца

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас заявіў пра недапушчальнасць давядзення паказчыкаў прыватнаму бізнесу. 28 жніўня ён правёў пасяджэнне ўраду, на якім абмяркоўваліся праекты прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця нашай краіны, бюджэту на 2019 год.

"Тэма не новая, але неяк замылілася, хоць для мяне яна вельмі важная, — цытуе словы Сяргея Румаса прэс-служба Саўміна. — Гэта датычыць усіх прысутных, і ў першую чаргу губернатараў. Я маю на ўвазе пункт праекта ўказа, якім устанаўліваецца забарона на давядзенне паказчыкаў прыватнаму бізнесу, а таксама паказчыкаў, не вызначаных урадам".

Румас нагадаў, што падобную норму ўтрымлівае і дзейны ўказ Аляксандра Лукашэнкі № 469 "Пра задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2018 год" ад 31 снежня 2017-га. Аднак яна "на месцах не выконваецца", адзначыў прэм'ер. Паводле яго слоў, чыноўнікі даводзяць заданні да арганізацый усіх формаў уласнасці, у тым ліку і да прыватнікаў. Сяргей Румас прывёў у прыклад выпадкі, якія адбыліся ў Бабруйску і Жлобіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі