Рынак IT у Беларусі намацаў новае дно

Скарацілася і колькасць вакансій, і колькасць кампаній, гатовых наймаць работнікаў

Скарацілася і колькасць вакансій, і колькасць кампаній, гатовых наймаць работнікаў / pixabay.com

Рынак IT у Беларусі працягвае скарачацца і б'е новыя антырэкорды. Пра гэта піша рэсурс devby.io. У снежні ў Беларусі было адкрыта 3648 актыўных IT-вакансій — гэта найменшы паказчык за ўсю гісторыю назіранняў. За месяц за гэтага, у лістападзе, адкрытых вакансій было на 15% больш. Выданне адзначае, што снежань (святы) — не найлепшы час для найму, але падзенне прыкметнае і ў параўнанні са снежнем 2022 года (мінус амаль 100 вакансій).

Менш стала і актыўных кампаній, тых, хто наймае работнікаў — мінус 14% да лістапада і мінус 4% да мінулага снежня. Усяго іх было 1681. Але выданне адзначае, што ў гэтую статыстыку трапляюць не толькі ўласна IT-вакансіі, але і прапановы "каля IT", такія як SEO, SMM, запраўшчыкі картрыджаў. То-бок "адмоўная дынаміка характарызуе не толькі/не столькі рынак ІТ, колькі рынак офісных вакансій у Беларусі ў цэлым", гаворыцца ў публікацыі.

У Парку высокіх тэхналогій сітуацыя таксама выглядае сумна. Актыўных вакансій у снежні было ўсяго 736 (мінус 13% да лістапада і мінус 15% да "нерабочага" снежня 2022 года).  Актыўных кампаній у ПВТ у снежні было ўсяго 192, і гэта амаль на чвэрць менш, чым год таму.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі