Беларускамоўнай айцішніцы з EPAM пагражае да дзесяці гадоў калоніі

Марына Леановіч

Марына Леановіч / ВКонтакте

Прызначаны суд па справе супрацоўніцы EPAM Марыны Леановіч. Судзіць яе пачынуць 11 кастрычніка. Дзяўчыну вінавацяць па двух артыкулах — "фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці"  і "фінансаванне або іншая фінансавая падтрымка вайны". Ёй пагражае ад пяці да дзесяці гадоў калоніі, піша "Наша Ніва".

Марыне 28 гадоў. Яна мінчанка. Скончыла БДУІР і працавала ў EPAM франтэнд-распрацоўшчыцай. Акрамя таго, дзяўчына пісала артыкулы для беларускай Вікіпедыі, стварала вершы, рабіла ілюстрацыі ды перакладала на беларускую мову. Усе сацсеткі дзяўчына вяла па-беларуску. Пасля нападу Расіі на Украіну Марына з’ехала ў Тбілісі. Інфармація пра яе затрыманне з’явілася ў сацсетках у кастрычніку 2023 года. Чаму дзяўчына вярнулася ў Беларусь, невядома.

Судзіць Марыну будзе Алена Шылько. Яна вядомая тым, што прысудзіла сем гадоў калоніі за праваабарону Настассі Лойка, шэсць гадоў за данаты Мікалаю Васілевічу і пяць гадоў мастаку Алесю Пушкіну, які памёр за кратамі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі