Праваабаронцу Насту Лойку прысудзілі да 7 гадоў калоніі
Наста Лойка / sb.by
У Мінскім гарадскім судзе абвешчаны прысуд у справе праваабаронцы Насты Лойкі. Ёй далі 7 гадоў калоніі. Суд быў закрытым, таму падрабязнасцяў мала. Лойка ўжо заявіла, што мае намер абскардзіць гэты прысуд.
Праваабаронцу абвінавацілі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса: у распальванні варожасці або варажнечы (арт.130 КК) і ў арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК). Адной з падстаў для крымінальнай справы зрабіўся ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі. Гэта была справаздача за 2018 год. У тым дакладзе крытычна ацэньвалася дзейнасць міліцыі.
Раней яе калегам стала вядома, што на судзе Насця паспела расказаць, як падчас арышту яе ўдарылі электрашокерам. А ў лістападзе адзін з супрацоўнікаў ЦІП вывеў яе ва ўнутраны двор і пакінуў без вопраткі на 8 гадзін. Тады яна моцна захварэла.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.