Пушкін падрыхтаваў апошняе слова на 23 старонкі. Праз закрыты суд яго не пачулі

Алесь Пушкін / фота апублікаванае ў сацыяльных сетках Алеся Пушкіна

Алесь Пушкін / фота апублікаванае ў сацыяльных сетках Алеся Пушкіна

Апошняе слова мастака Алеся Пушкіна, якое ён падрыхтаваў для суда, заняло 23 старонкі. Але суд над Пушкіным амаль адразу зрабілі закрытым, і грамадскасць не змагла яго пачуць, пішуць праваабаронцы "Вясны".

Вядома, што на судзе Алесь быў у белым камбінезоне з надпісам "Белрэстаўрацыя". Менавіта ў ім яго і затрымалі 30 сакавіка 2021 года ў вёсцы Жылічы Магілёўскай вобласці, дзе Пушкін працаваў на рэстаўрацыі палаца Булгакаў.

За тыя месяцы, што ішоў суд, Алеся адпраўлялі ў карцар за “непрыстойныя паводзіны” на паседжанні. Тады ў карцары мастак правёў 15 сутак.

Раней лічылася, што падставай для ўзбуджэння супраць Пушкіна крымінальнай справы стала размяшчэнне партрэта беларускага антысавецкага партызана Яўгена Жыхара на выставе ў гродзенскім "Цэнтры гарадскога жыцця".

Цяпер праваабаронцы даведаліся, што ў затрымання была яшчэ адна падстава. Пушкіна абвінавацілі ў “здзеке з дзяржаўных сімвалаў”. Гаворка ідзе пра перфоманс мастака ў Кіеве, які адбыўся незадоўга да затрымання.

На выставе беларускага пратэснага мастацтва "Кожны дзень" Алесь паўтарыў свой вядомы перформанс "Гной для прэзідэнта", але ў абноўленым фармаце. Замест надпісу "За 5-гадовую плённую працу" ён разліў чырвоную фарбу, якая сімвалізавала кроў. Пасля гэтага перфоманса Пушкін вярнуўся дадому.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі