Сабаленка другі раз запар стала пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі
Арына Сабаленка
Арына Сабаленка другі раз запар стала пераможцай адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. 27 студзеня ў вырашальным паядынку жаночага адзіночнага разраду Australian Open другая ракетка планеты абыграла ў дзвюх партыях кітайскую тэнісістку Сінвэнь Жон, якая займае 15-е месца ў рэйтынгу WTA (6:3, 6:2).
У 2023 годзе Сабаленка ўпершыню ў кар'еры выйграла турнір серыі "Вялікага шлема", абгуляўшы ў Мельбурне прадстаўніцу Казахстана Алену Рыбакіну. Яшчэ адна беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка таксама двойчы запар станавілася чэмпіёнкай Australian Open (2012, 2013).
За перамогу ў Мельбурне Сабаленка зарабіла 3,15 млн аўстралійскіх долараў або каля 2,13 млн амерыканскіх (да выліку падаткаў).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.