Сабаленка зноў стала шостай ракеткай свету

Сабаленка зноў стала шостай ракеткай свету

Арына Сабаленка зноў стала шостай ракеткай свету. У абноўленым рэйтынгу WTA беларуская тэнісістка паднялася на адну пазіцыю (на сёмае месца яна апусцілася ў сярэдзіне жніўня). Днямі Сабаленка дайшла да паўфіналу турніру ў Цынцынаці.

На тым жа турніры Вікторыя Азаранка выбыла ў 1/16 фіналу. У рэйтынгу яна апусцілася з 22-га на 26-е месца. Аляксандра Сасновіч захавала за сабой 36-е месца.

Першай ракеткай свету застаецца Іга Свёнтак з Польшчы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі