Арына Сабаленка прайграла ў паўфінале турніру ў Цынцынаці
Арына Сабаленка / Reuters
Тэнісістка Арына Сабаленка не прайшла ў фінал турніру катэгорыі WTA-1000 у Цынцынаці. Сабаленка прайграла францужанцы Каралін Гарсія, якая з'яўляецца 35-ай у спісе сусветнага рэйтынгу. Арына Сабаленка лічыцца сёмай ў свеце і лепшай тэнісісткай ў Беларусі.
Матч праходзіў дзве гадзіны. Рахунак: 2:6, 6:4, 1:6.
У фінале Гарсія сустрэнецца са спартсменкай з Чэхіі Петрай Квітавай. Фінальны матч пройдзе ў Цынцынаці вечарам 21 жніўня. Прызавы фонд турніру — $ 2,5 млн.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.