Сафію Сапега арыштавалі на два месяцы

Сафію Сапега арыштавалі на два месяцы

Сафію Сапега, дзяўчыну Рамана Пратасевіча, арыштавалі на два месяцы. Расіянка знаходзіцца ў СІЗА КДБ. Пра гэта "Бі-Бі-Сі" паведаміў яе адвакат Аляксандр Філановіч. Паводле яго слоў, Сафію Сапега дапыталі, яна знаходзіцца ў статусе падазраванай у здзяйсненні крымінальнага злачынства. Якога канкрэтна, адвакат сказаць не змог, паколькі знаходзіцца пад падпіскай аб неразгалошванні. У аўторак у МЗС Расіі паведамілі, што затрыманую ў Беларусі Сафію Сапега падазраюць "у здзяйсненні ў перыяд з жніўня да верасня 2020 года злачынстваў, прадугледжаных некалькімі артыкуламі Крымінальнага кодэксу Беларусі".

25 траўня з расіянкай сустрэўся прадстаўнік пасольства РФ. Сцвярджаецца, што Сапега "ніякіх скаргаў на некарэктнае абыходжанне... не выказвала".

Вызвалення Рамана Пратасевіча і Сафіі Сапега запатрабавалі лідары ЕС.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі