На беларускай мове выйдзе трэцяя кніга пра Гары Потэра
У дзень народзінаў пісьменніцы Джоан К. Роўлінг, аўтаркі знакамітай сагі пра маладога чараўніка Гары Потэра, стала вядома, што увосень выйдзе трэцяя кніжка на беларускай мове.
Выдавецтва “Янушкевіч” паведамляе, што 16 кастрычніка ў продаж выйдзе "Гары Потэр і вязень Азкабана". Пакуль можна прачытаць і спампаваць фрагмент кнігі. А ўжо 16 жніўня выдавецтва адкрые папярэдні заказ на папяровае выданне.
Над "Гары Потэрам і вязнем Азкабана" працуюць: перакладчыца Алена Пятровіч, рэдактар Наталля Давыдоўская, карэктар Наста Анцімонік, дызайнер Крысціна Іванцова. Аснова вокладкі — ад мастака Браяна Сэлзніка (ЗША).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.