"Пачалася 3-я сусветная". Аб чым Сахашчык размаўляў з ваеннымі міністрамі Еўропы
Сустрэча Сахащика, Пракоп'ева і Ягорава з дыяспарай у Варшаве
Не існуе прававой асновы для стварэння на тэрыторыі любой з еўрапейскіх краін узброенага фарміравання, якое складалася б з беларусаў, кажа на сустрэчы з дыяспарай у Варшаве Валерый Сахашчык, прадстаўнік кабінета Святланы Ціханоўскай.
— Не ведаю, што выйдзе з гэтага майго праекта — я падаў лісты тром міністрам абароны еўрапейскіх краін аб стварэнні беларускага нацыянальнага воінскага фармавання.
Але (зараз — Еўрарадыё) закон ніводнай еўрапейскай краіны не дазваляе стварыць узброенна фармаванне з не-грамадзян гэтай краіны. І прэцэдэнтаў падобных не было з часоў Другой сусветнай. На сёння не існуе прававой асновы, каб вырашыць гэтае пытанне.
Тым не менш, ён сцвярджае, што з трыма міністрамі абароны ўдалося дасягнуць паразумення.
— Людзі разумеюць, што сітуацыя змянілася, што сітуацыя рэзка пагаршаецца. Што рэальна пачалася Трэцяя сусветная — проста гэта афіцыйна яшчэ не абвешчана. І на якім баку будзе Беларусь і беларусы ў ёй, важна для ўсёй еўрапейскай цывілізацыі, — рэзюмаваў Сахашчык.
Ён распавёў пра гэта ў межах цыкла сустрэч з беларускімі дыяспарамі, у якіх удзельнічаюць таксама Вадзім Пракопаў і Андрэй Ягораў. Пачытаць, што яшчэ абмяркоўвалі на сустрэчы, можна ў нашым рэпартажы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.