Салігорскі "Шахцёр" разграміў "Белшыну" — 4:0
У пятніцу прайшлі два матчы 10-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Славія" і "Гарадзея" згулялі ўнічыю 1:1. Салігорскі "Шахцёр" разграміў "Белшыну" — 4:0. Два галы на рахунку Дзмітрыя Падстрэлава.
23 траўня згуляюць "Слуцк" — "Рух", "Іслач" — "Энергетык-БДУ", "Віцебск" і мінскае "Дынама". Раней БАТЭ выйграў у гасцях у брэсцкага "Дынама" — 3:1, а гродзенскі "Нёман" з такім жа лікам перамог "Тарпеда-БелАЗ". Лідыруе ў першынстве БАТЭ — 22 ачкі.
vk.com/fcshakhterby
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.