Салігорскі "Шахцёр" вярнуў лідарства ў футбольным чэмпіянаце Беларусі
Салігорскі "Шахцёр" вярнуў лідарства ў чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. У першым матчы пад кіраўніцтвам новага галоўнага трэнера Аляксея Багі атрымана перамога над "Энергетыкам-БДУ" — 2:0. Гэта быў перанесены паядынак 17-га тура.
У "Шахцёра" 53 ачкі пасля 21 гульні, у БАТЭ — 51 ачко пасля 23 матчаў. У наступным туры салігорцы прымаюць "Нёман", а барысаўчане гуляюць у гасцях з "Рухам".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.