Самалёт Lufthansa вярнуўся ў Мінск з-за аварыйнай сітуацыі

Пасажырскі самалёт Lufthansa, які накіроўваўся ў Франкфурт, вярнуўся ў Мінск з-за аварыйнай сітуацыі. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Віталь Дэмбоўскі, у аэрапорт адпраўлялася тэхніка выратавальнікаў, але іх дапамога не спатрэбілася.

Як інфармуе агенцтва "Мінск-навіны", самалёт вымушаны быў вярнуцца ў Нацыянальны аэрапорт Мінск з тэхнічных прычын, якія высвятляюцца. На дадзены момант усе пасажыры знаходзяцца ў транзітнай зоне аэрапорта ў чаканні вылета. Іх адправяць у Франкфурт бліжэйшым рэйсам. Пасажыраў, якія ляцелі транзітам у іншыя гарады, размяркуюць па іншых прыдатных рэйсах. Выдаткі бярэ на сябе авіяперавозчык.

У прадстаўніцтве авіякампаніі Lufthansa ў Нацыянальным аэрапорце Мінск растлумачылі, што ў самалёце была выяўленая праблема з закрылкамі. Пасадка прайшла ў штатным рэжыме. Пасля рамонту самалёт вылецеў з Нацыянальнага аэрапорта Мінск пустым, паведамляе БЕЛТА.

Фота — Мінск-навіны

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі