“Самі вы фашысты”: як знайсці “нацыстаў” у Радзе БНР — эфір з Чайчыцам
Алесь Чайчыц / Еўрарадыё
Так званая Генеральная пракуратура распачала крымінальную справу “па факце супрацьпраўнай дзейнасці пранацысцкага экстрэмісцкага фарміравання”. І калі вы падумалі, што нарэшце там узяліся за ГУБАЗіК ці прапагандыстаў з СТБ, то памыляецеся. “Пракуратура” працягвае дзейнасць у стылі “гэта не мы фашысты, гэта вы фашысты” і распачала крымінальную справу супраць Рады БНР.
Якія прыкметы “пранацысцкасці” ёсць у дзейнасці ці заяўленых мэтах Рады БНР? Ці напалохае распачатая справа сябраў Рады БНР і як гэта паўплывае на яе дзейнасць? Што насамрэч напалохала лукашэнкаўскія сілавыя органы ў дзейнасці гэтай структуры? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады БНР, актывіст беларускай дыяспары Мюнхена Алесь Чайчыц.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.