У Расіі затрымалі жанчыну, якая трымала ў рабстве шасцярых грамадзян Беларусі

"Узяла людзей у рабства", — кажа затрыманая

"Узяла людзей у рабства", — кажа затрыманая / tass.ru

У Расіі ў Падмаскоўі затрымалі жанчыну, якая трымала ў рабстве шасцярых грамадзян Беларусі. Яна прымушала іх працаваць прафесійнымі жабракамі. Як паведамляе ТАСС, затрыманая — жыхарка Балашыхі. Беларусаў яна ўтрымлівала ў кватэры, забрала ў іх дакументы і мабільныя тэлефоны, ужывала ў дачыненні да людзей фізічны і псіхалагічны гвалт, кантралявала, як яны просяць міласціну.

Падчас ператрусаў паліцыяй канфіскаваныя шыльды, на якіх напісаныя просьбы аб дапамозе, грашовыя сродкі, пашпарты, смартфоны, банкаўскія карты. Супраць зламысніцы распачатая крымінальная справа, ёй пагражае да 10 гадоў калоніі.

Пра тое, што ў Падмаскоўі з працоўнага рабства вызвалілі грамадзян Беларусі, стала вядома ў красавіку. Ім дапамаглі валанцёры, якія прыйшлі з паліцыяй. Але справу аб выкарыстанні рабскай працы пачалі толькі цяпер.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі