У маскоўскім аэрапорце ў заплечніку беларуса знайшлі амаль 75 тысяч еўра
У беларуса забралі грошы
У маскоўскім аэрапорце "Унукава" ў заплечніку 25-гадовага беларуса знайшлі дзясяткі тысяч еўра. Як паведамляе расійская мытня, ён заявіў, што мае з сабой 50 тысяч еўра і паказаў мытнікам еўра і долары. Яны падлічылі і атрымалася значна большая сума — амаль 75 тысяч еўра ў эквіваленце.
Мужчына растлумачыў, што "знаёмы з правіламі перамяшчэння валюты праз мытную мяжу, але гэтым разам вырашыў яе не дэклараваць". З Расіі ж часова забаронена вывозіць звыш 10 тысяч долараў. Беларусу пагражае крымінальная справа за "кантрабанду наяўных грошай у буйным памеры". Будзе ці штраф у памеры ў 15 разоў большым за знойдзеную суму, ці да 4 гадоў абмежавання волі.
Вядома, што грамадзянін Беларусі збіраўся ляцець у Турцыю.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.