Саміт ЕС пачнецца з абмеркавання прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта Ryanair

Саміт ЕС пачнецца з абмеркавання прымусовай пасадкі ў Беларусі самалёта Ryanair

Саміт ЕС пачнецца з абмеркавання прымусовай пасадкі ў Беларусі 23 траўня пасажырскага самалёта Ryanair, які ляцеў з Афінаў у Вільню. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Ірландыі Міхол Марцін.

Кіраўнікі краін ЕС збяруцца ў Бруселі ўвечары 24 траўня. Скандал з самалётам Ryanair і затрыманнем Рамана Пратасевіча прымусіў перагледзець парадак дня. Лідары ЕС выказаліся за жорсткі адказ Аляксандру Лукашэнку.

Па словах ірландскага прэм'ера, беларуская тэма стала галоўнай. Дзеянні ўладаў Беларусі ён назваў "агіднымі і непрымальнымі". Ён падкрэсліў, што заклікае да неадкладнага вызвалення Рамана Пратасевіча.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі