Самы вялікі ў свеце круізны лайнер адправіўся ў рэйс

Icon of the sea

Icon of the sea / royalcaribbean.com

Самы вялікі ў свеце круізны лайнер адправіўся ў свой першы рэйс з Маямі, піша ВВС.

Даўжыня судна Icon of the Seas — 365 метраў, у яго 20 палуб, і яно можа змясціць да 7,6 тыс. пасажыраў. Пасажыры правядуць 7 дзён сярод трапічных выспаў.

Будаванне лайнера абышлося ў 2 млрд долараў. На ім 7 басейнаў, 6 водных горак і больш за 40 рэстаранаў і бараў.

Але эколагам гэты лайнер не па душы. Ён працуе на вадкаваным прыродным газе. Гэты від паліва гарыць больш чыста, чым традыцыйнае карабельнае паліва — прыкладам, мазут. Але ёсць рызыка, што некаторая колькасці газу уцячэ, і тады ў атмасферу трапіць метан. А гэта значна мацнейшы парніковы газ, чым вуглякіслы газ.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі