Санкцыі ЗША супраць Расіі не закрануць Уладзіміра Пуціна

Нагадаем, што прэзідэнт ЗША Барак Абама даручыў увесці візавыя санкцыі супраць асоб, "напрамую датычных да дэстабілізацыі Украіны, у тым ліку Крыма". Імёны тых, хто трапіў у спіс, не называюцца.



Распараджэнне Абамы стварае прававую базу для замарожвання рахункаў, актываў і маёмасці расійскіх чыноўнікаў у ЗША і звязаных з імі кампаній, якія трапляюць пад юрысдыкцыю амерыканскіх уладаў, адзначае РБК.



Разам з тым, міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў заяўляе, што чорнага спісу расійскіх чыноўнікаў няма. Пра гэта яму нібыта паведаміў дзяржсакратар ЗША Джон Кэры.



Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі