Сапернікі маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе ў адборы на Еўра-2021

Сапернікі маладзёжнай зборнай Беларусі па футболе ў адборы на Еўра-2021

11 снежня ў швейцарскім Ньёне прайшло лёсаванне адборачнага турніру маладзёжнага чэмпіянату Еўропы 2021 года па футболе (U-21). Беларусы трапілі ў 7-ю групу, разам са зборнымі Партугаліі, Галандыі, Нарвегіі, Кіпра і Гібралтара. Менавіта з Гібралтарам у гасцях правядзе свой першы матч беларуская зборная (8 чэрвеня 2019-га).

Для таго, каб патрапіць у фінальную частку кантынентальнага першынства, якое пройдзе ў Венгрыі і Славеніі, трэба заняць першае месца ў групе. Каманды, якія будуць у групах другімі, маюць шанец паехаць на Еўра: дзве лепшыя разыграюць адзіную пуцёўку.

Як вядома, нядаўна змяніўся галоўны трэнер маладзёжнай зборнай Беларусі, замест Людаса Румбуціса быў прызначаны Міхаіл Мархель. Беларусы не прабіліся на Еўра-2019, занялі ў сваёй групе апошняе месца. Мархель назваў 7-ю групу "даволі няпростай".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі