Сасновіч і Азаранка падняліся ў рэйтынгу WTA
27 лютага быў апублікаваны абноўлены варыянт рэйтынгу WTA. У ім лідыруюць амерыканка Серэна Уільямс, немка Ангеліка Кербер, чэшка Караліна Плішкава.
Вікторыя Азаранка, якая яшчэ не гуляе, паднялася з 18-га на 17-ы радок. Аляксандра Сасновіч пасля ўдалага выступлення на турніры ў Будапешце паднялася з 123-га на 116-е месца. Арына Сабаленка апусцілася з 140-га на 141-е, Вольга Гаварцова — з 173-га на 179-е, а Вера Лапко — з 296-га на 298-е.