Сасновіч на турніры ў Берліне прайграла чацвёртай ракетцы свету

Сасновіч на турніры ў Берліне прайграла чацвёртай ракетцы свету

Аляксандра Сасновіч выбыла з тэніснага турніру ў Берліне. У пятніцу ў матчы 1/4 фіналу беларуска прайграла Унс Джабір з Туніса — 7:6(7:3), 2:6, 2:6.

Сасновіч — 38-я ў сусветным рэйтынгу, яе саперніца — чацвёртая ракетка свету.

Па дарозе да чвэрцьфінала Сасновіч абыграла расіянку Анастасію Гасанаву (147) і Андрэа Петкавіч (59) з Германіі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі