Сасновіч перамагла Галубіч, у матчы Беларусь — Швейцарыя лік 1:0

Сасновіч перамагла Галубіч, у матчы Беларусь — Швейцарыя лік 1:0

Аляксандра Сасновіч выйграла ў Вікторыі Галубіч у стартавым паядынку тэніснага матчу Беларусь — Швейцарыя — 6:3, 5:7, 7:5. Паўфінал Кубка федэрацыі праходзіць на мінскай “Чыжоўка-Арэне”. У Сасновіч 96-е месца ў рэйтынгу WTA, у яе саперніцы — 54-е. У першым сэце Аляксандра перамагла без асаблівых праблем, аднак у другім сэце швейцарка перахапіла ініцыятыву, яна выйгравала з лікам 4:0. Беларуска зраўняла лік — 5:5. На жаль, другі сэт усё ж застаўся за Галубіч. Трэці сэт прайшоў у такой жа напружанай барацьбе. У яго фінале Аляксандра Сасновіч згуляла проста выдатна і вырвала перамогу! У матчы Беларусь — Швейцарыя лік 1:0.

Сёння пройдзе адзіночны паядынак, у якім згуляюць Арына Сабаленка (125-е месца) і Цімея Бачынскі (22-е месца ў рэйтынгу).

Сасновіч перамагла Галубіч, у матчы Беларусь — Швейцарыя лік 1:0
Фота: pressball.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі