Сасновіч прайграла ўжо на старце турніру ў Цынцынаці
Аляксандра Сасновіч прайграла ўжо на старце тэніснага турніру ў Цынцынаці (ЗША) з прызавым фондам 2,8 млн долараў. Беларуска не змагла прайсці Вікторыю Кужмаву з Славакіі, барацьба была толькі ў другім сэце — 0:6, 6:4, 1:6.
Адзначым, што Сасновіч — 36-я ракетка свету, яе саперніца — 56-я.
Як паведамляла Еўрарадыё, Вікторыя Азаранка выйшла ў другі круг турніру, як наступнай саперніцай будзе Каралін Гарсія з Францыі, 5-я ракетка свету.