Саўмін атрымаў з МУС праект ўказа аб абмежаванні продажу алкаголя

Саўмін атрымаў з МУС праект ўказа аб абмежаванні продажу алкаголя

Савет міністраў Беларусі атрымаў з МУС праект ўказа аб абмежаванні продажу алкаголя. Прадугледжваецца, што яго будуць прадаваць толькі з 9.00 да 22.00. Калі ў крамах не будзе асобных аддзелаў для рэалізацыі алкагольных напояў, ім забароняць іх прадаваць. Праўда, маюцца на ўвазе толькі тыя крамы, чыя плошча складае 400 квадратных метраў і больш, адзначае БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу МУС.

Раней намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі галоўнага ўпраўлення аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі МУС Сяргей Красуцкі заявіў, што прыняццё ўказу не стане прычынай павелічэння продажаў кантрафактнага алкаголя. Паводле яго слоў, выпрацаваныя "ўсе неабходныя механізмы для барацьбы з нелегальным гандлем алкаголя". Таксама Красуцкі адзначыў, што назіраецца тэндэнцыя зніжэння нелегальнага аброту алкаголя.

Як інфармавала Еўрарадыё, у Беларусі ўжо ўводзіліся абмежаванні на продаж алкаголя. У 2015 годзе такія рашэнні прымалі мясцовыя ўлады ў розных рэгіёнах нашай краіны. Аднак, калі стала вядома, што знізілася выручка вытворцаў алкагольных напояў, абмежаванні адмянілі.

Саўмін атрымаў з МУС праект ўказа аб абмежаванні продажу алкаголя
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі