Савет Рэспублікі ўхваліў закон аб адмене адтэрміноўкі для студэнтаў за мяжой
Беларускія прызыўнікі / t.me/modmilby
Для беларускіх студэнтаў, якія навучаюцца за мяжой, не будзе адтэрміноўкі ад службы ў войску. Адпаведны законапраект ухваліў Савет Рэспублікі, паведамляе тэлеканал "Беларусь 1".
Тыя, хто ўжо паступіў у замежныя ВНУ, захаваюць свае адтэрміноўкі да канца вучобы.
Пашчасціць яшчэ і тым, хто да свайго 18-годдзя паступіць за мяжой на вочную форму навучання да таго, як закон набудзе моц. Для іх адтэрміноўку таксама пакінуць.
Дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч прапаноўваў адмяніць такую адтэрміноўку і для студэнтаў у Беларусі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.