СБУ паведамляе пра затрыманне тэрарыстаў, якія рыхтавалі падрыў чыгункі (фота)

СБУ паведамляе пра затрыманне тэрарыстаў, якія рыхтавалі падрыў чыгункі (фота)

Служба бяспекі Украіны паведаміла пра затрыманне пяцярых удзельнікаў тэрарстычнай групы ў Львоўскай вобласці. Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, якую пераказвае УНІАН, зламыснікі збіраліся падарваць чыгунку ў трох розных напрамках ад Львова.

Аднаго з тэрарыстаў затрымалі, калі ён закладваў выбухоўку на мосце каля вёскі Дубляны Львоўскай вобласці. Мужчына супраціўляўся і пачаў страляць па ўкраінскіх праваахоўніках. Пры перастрэлцы адзін з супрацоўнікаў СБУ быў паранены. Падрыўніка таксама паранілі і затрымалі. Паведамляецца, што цяпер жыццё афіцэра СБУ, як і жыццё затрыманага знаходзяцца ў бяспецы.

Праваахоўнікі правялі ператрусы ў затрыманых. Яны знайшлі вялікую колькасць агнястрэльнай зброі, выбухоўкі і камплектуючых для яе вырабу. Паводле звестак украінскай спецслужбы, гэта гранатамёты РПГ-7 і РПГ-26, гранаты РГО, Ф-1, РГД-5, пяць кілаграмаў выбухоўкі маркі IX 25, 600 грамаў трацілу, тры электрадэтанаторы, тры пісталеты і вялікая колькасць патронаў рознага калібру.

Працягваюцца ператрусы ды іншыя следчыя дзеянні.

СБУ паведамляе пра затрыманне тэрарыстаў, якія рыхтавалі падрыў чыгункі (фота)

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі