СБУ затрымала дыверсантаў ў Луганскай вобласці
На тэрыторыі рэгіёна дзейнічалі дзве падрыхтаваныя дыверсійныя групы, якія мелі канспіратыўныя кватэры, зброі, грошы.
19 сакавіка супрацоўнікі Службы бяспекі Украіны затрымалі трох чалавек. Іх падазраюць у стварэнні дыверсійных груп на тэрыторыі Луганскай вобласці Украіны. У прыватнасці, у лік затрыманых трапілі лідар групоўкі і былы палкоўнік міліцыі, перадае news.liga.net.
Паведамляецца, што ўкраінская спецслужба выявіла пяць прафесійна абсталяваных канспіратыўных кватэраў для размяшчэння дыверсійных груп. Падчас ператрусу ў памяшканнях знайшлі падрабязныя інструкцыі з заданнямі для дэстабілізацыі сітуацыі ў дзяржаве, захопу будынкаў органаў улады і зрыву выбараў прэзідэнта Украіны ў траўні 2014 года. Канфіскаваная таксама наразная агнястрэльная зброя, інструкцыі па стралковай справе, спісы ўдзельнікаў груп і грошы. Як паведамляе СБУ, зламыснікі правакавалі бойкі з міліцыяй, тэрарызавалі мясцовых актывістаў.
Паводле інфармацыі СБУ, з атрыманых звестак вынікае, што на тэрыторыі рэгіёна дзейнічалі дзве падрыхтаваныя дыверсійныя групы. Цяпер спецслужба высвятляе ўсіх удзельнікаў дыверсійных груп.
Фота — tsn.ua