Сэксапільная тэлевядучая згубіла працу дыктара з-за фотасеcіі
У Албаніі сэксапільная тэлевядучая Энкі Брацай згубіла працу дыктара з-за фотасеіі. Яна пагадзілася на прапанову часопіса Playboy, што не спадабалася кіраўніцтву тэлеканала, інфармуе Delfi.
Албанская студэнтка нядаўна праславілася пасля таго, як прыйшла ўладкоўвацца на працу ў расшпіленай блузцы. Гэты яе ўчынак, а таксама зайздросныя знешнія дадзеныя спадабаліся працадаўцам. У кадры яна чытала навіны па-ранейшаму ў расшпіленай блузцы. Гэта падняло рэйтынгі тэлеканала. Цяпер жа яго кіраўніцтва апраўдваецца. Яно думала, што новая супрацоўніца засяродзіцца на навучанні і журналістыцы, а Брацай вырашыла зняцца аголенай за вялікі ганарар.