Сенат ЗША прыняў закон, які дазволіць хутчэй перадаваць зброю Украіне

Сенат ЗША / АР
Сенат ЗША / АР

Сенат ЗША прыняў законапраект аб аднаўленні праграмы ленд-ліз для Украіны. Гэтая праграма дасць магчымасць спрасціць працэдуру адпраўкі зброі і іншай дапамогі ва Украіну на фоне расійскай агрэсіі. Пра гэта паведамляе Politico.

"Закон аб ленд-лізе аб абароне дэмакратыі Украіны" паскорыць перадачу ва Украіну важнага вайсковага абсталявання і іншых крытычных паставак за кошт скарачэння бюракратычных затрымак", гаворыцца ў публікацыі.

Выданне адзначае, што дэ-факта ЗША можа дарыць абсталяванне пры ўмове, што краіна-атрымальнік выплацяць яго кошт пазней.

Гэты алгарытм дапамогі ЗША прымяняе ўпершыню з часоў Другой сусветнай вайны. Тады праграма ленд-ліза аказала пэўны ўплыў на ход падзей, паколькі "дазволіла ЗША хутка папоўніць запасы саюзнікаў без працаёмкіх працэдурных перашкод", нагадвае Politico. За час дзеяння праграмы з сакавіка 1941 года па жнівень 1945-га Злучаных Штатаў перадалі саюзнікам дапамогі на агульную суму больш за $ 50 млрд, у тым ліку СССР — на $11 млрд.

У сярэдзіне сакавіка прэзідэнт ЗША Джо Байдэн падпісаў закон аб перадачы Украіне вайсковай, гуманітарнай і эканамічнай дапамогі на 13,6 млрд долараў. Тады ж ён заявіў, што ЗША перададуць Украіне вайсковую дапамогу на 1 млрд долараў. Гаворка ішла аб сістэмах супрацьпаветранай абароны, супрацьтанкавых комплексах, беспілотніках, стралковай зброі і боепрыпасах.

Законпраект аб аднаўленні праграмы ленд-ліз для Украіны яшчэ павінна ўхваліць палата прадстаўнікоў. Затым яго перададуць на  падпіс прэзідэнту.

Сенат США принял закон, который позволит быстрее передавать оружие Украине
С 1941 по 1945 США передала союзникам по ленд-лизу помощи на 50 млрд долларов / фото из открытых источников

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі