Сенат ЗША заклікае прызнаць Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму

Сенат ЗША заклікае прызнаць Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму

Сенат ЗША прыняў рэзалюцыю, якая заклікае Дзярждэп прызнаць Расію дзяржавай — спонсарам тэрарызму. Прычынай называюцца "яе дзеянні ў Чачні, Грузіі, Сірыі ды Украіне, якія прывялі да смерцяў незлічонай колькасці нявінных мужчын, жанчын і дзяцей".

Калі Дзярждэп прыслухаецца і прызнае Расію спонсарам тэрарызму, ЗША змогуць накладаць санкцыі ў тым ліку і на краіны, якія не спынілі гандлёвыя адносіны з РФ. Гэта адштурхне ад Крамля апошніх партнёраў — кшталту Кітая ці Індыі. 

А для беларускай эканомікі (якая, вядома ж, гандлёвых адносінаў з Расіяй не спыніць) гэта можа азначаць чарговы шок.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі