Сепаратысты ЛНР пачалі выдаваць уласныя “пашпарты” (фота)

Кіраўніцтва самаабвешчанай Луганскай народнай рэспублікі пачало выдаваць людзям дакументы, якія пацвярджаюць іх асобу. У соцсетках з’явіўся фотаздымак “часовага пасведчання асобы” ЛНР, уладальніцай якога з’яўляецца жыхарка Краснага Луча Анастасія Антонава, 1997 году нараджэння.

Выдадзены “дакумент” 25 верасня красналучскім ГА МУС ЛНР і “сапраўдны да заканчэння баявых дзеянняў на тэрыторыі ЛНР”. Паведамляецца, што такое ж пасведчанне ўжо выдавалі ў Лутугіне, інфармуе УНІАН

З “пашпартам ЛНР” нельга выехаць за межы самаабвешчанай рэспублікі: Расія не пускае на сваю тэрыторыю людзей за такімі пасведчаннямі, бо на думку расійскіх уладаў гэта не дакумент. Ехаць на тэрыторыю Украіны з такім пасведчаннем таксама не раяць, бо могуць арыштаваць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі