Сербія гатовая ўвесці войскі ў Косава

Сербія гатовая выкарыстаць жорсткія меры ў выпадку, калі Захад прызнае незалежнасць Косава. Меры могуць прадугледжваць увод сербскіх войскаў у правінцыю, блакаванне яе межаў і эмбарга.  Пра гэта заявіў дзяржсакратар Сербіі ў справе Косава Душан Пракоравіч. Аднак Міністэрства замежных справаў Сербіі афіцыйна заявіла, што ваенныя дзеянні супраць Косава ўжывацца не будуць, нават калі абвяшчэнне незалежнасці края стане праблемай бяспекі ўсіх Балканаў.

Канчатковае рашэнне па статусе Косава чакаецца 10 снежня.

Паводле echo.msk.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі