"Серебряная Свадьба" апублікавала кліп "Angel"
"Серебряная Свадьба", якая 5 лістапада адсвяткуе сваё 10-годдзе на сцэне сталічнага Prime Hall, прадставіла кліп на песню "Ag". Трэк выйшаў год таму ў аднайменным максі-сінгле і пачаў разварот фрык-кабарэ да больш сур'ёзнага пост-панк гучання.
Кліп зняла мінская рэжысёрка Святлана Казлоўская. Дарэчы, менавіта "Ag" стаў "Сінглам-2014" паводле музычнай прэміі Еўрарадыё "Даём рады".