Сетку крамаў "Востраў чысціні і густу" купіла расійская кампанія

"Востраў чысціні і густу"

"Востраў чысціні і густу"

Брэнд сеткі дыскаўнтараў "Востраў чысціні і густу" набыла расійская кампанія "АйландГруп". Сума ўгоды не называецца, піша officelife.media.

Да канца года новы ўласнік плануе запусціць каля 60 крамаў, пераважна ў рэгіёнах. Канцэпцыя іх застанецца ранейшай — дыскаўнтэр побач з домам.

Цяпер кампанія адкрыла ў тэставым рэжыме 20 крамаў, чатыры з іх — у Мінску. Яны працуюць не толькі на месцы раней закрытых крамаў "Востраў чысціні і густу", але і на новых пляцоўках.

Раней сетка "Востраў чысціні і густу" ўваходзіла ў групу кампаній беларускага бізнесоўца Віктара Рамука "Ромакс". Апошнім часам у кампаніі былі сур'ёзныя праблемы: сёлета за паўгода сетка скарацілася з 480 да 109 крамаў. У жніўні стала вядома, што ў сеткі дыскаўнтараў з'явіўся новы ўласнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі