Сейм Літвы пакуль не можа прыняць дыскрымінацыйны для беларусаў закон

Лаўрынас Кашчунас

Лаўрынас Кашчунас / BNS

У літоўскім Сейме не хапае галасоў для прыняцця законапраекта аб узмацненні жорсткасці абмежаванняў для грамадзян Беларусі. Гэта прызнаў у эфіры літоўскага тэлебачання ініцыятар законапраекта старшыня камітэта Сейма Літвы па нацыянальнай бяспецы і абароне Лаўрынас Кашчунас. Кашчунас прапаноўваў часова абмежаваць беларусам выдачу ВНЖ, выключэнне пакінуць толькі для высокакваліфікаваных супрацоўнікаў і рэпрэсаваных.

"Мы прапануем такі кампраміс. Пакуль, шчыра кажучы, у Сейме галасоў за гэта няма", – заявіў Кашчунас. Ягоныя словы прыводзіць рэсурс BNS.

Праграма літоўскага тэлебачання была прысвечана беларусам у Літве і іх прававому становішчу. Удзельнікі перадачы абмеркавалі і паездкі беларусаў дамоў на святы. Па словах Кашчунаса, у снежні грамадзяне РБ, якія маюць ВНЖ у Літве, выязджалі на радзіму 38 тысяч разоў. Дэпутат мяркуе, што на радзіме іх могуць вербаваць. Ён зноў заявіў, што лічыць мэтазгодным часова спыніць выдачу ВНЖ беларусам. Акрамя таго, паводле яго звестак, у Беларусь выязджаюць і ўладальнікі літоўскіх гуманітарных віз. У такіх выпадках, лічыць Кашчунас, гуманітарныя візы трэба ануляваць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі