Прэзідэнт Літвы не ўнёс у Сейм папраўкі па раўнанні беларусаў і расіян

Гітанас Наўседа

Гітанас Наўседа / Valda Kalnina / ЕРА

Прэзідэнт Літвы не стаў выносіць на восеньскую сесію Сейма папраўкі па раўнанні абмежаванняў у дачыненні да беларусаў і расіян. Гэта значыць, як мінімум на працягу найбліжэйшых месяцаў грамадзяне Беларусі працягнуць карыстацца большымі правамі і магчымасцямі, чым грамадзяне Расіі.

Пры гэтым, Гітанас Наўседа працягвае заклікаць перагледзець абмежаванні для беларусаў. У тым ліку тыя, якія датычацца выдачы часовых ВНЖ.

"Спадзяюся, што [у Сейме] зноў вернуцца да прававога статусу перамяшчэння грамадзян Беларусі і Расіі праз нашу мяжу, статусу іх віду на жыхарства ў Літве. Сёння мы жывем у напружанай атмасферы, калі нам даводзіцца быць максімальна гатовымі да магчымых правакацый, магчымых спробаў дэстабілізаваць нашу ўнутрыпалітычную сітуацыю. Мы павінны прыкласці ўсе намаганні, каб людзі ў нашай краіне маглі жыць бяспечна", цытуе Наўседу LRT.

У красавіку Сейм Літвы прыняў закон аб нацыянальных абмежаваннях для грамадзянаў Беларусі і Расіі. Але абмежаванні адносна атрымання грамадзянства і ВНЖ увялі толькі для грамадзянаў Расіі. Наўседа лічыў, што такія абмежаванні павінны дзейнічаць і супраць беларусаў. Ён спрабаваў накласці вета на гэты закон. Але вета было адхіленае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі