На выбарах у Літве перамагла сацыял-дэмакратычная партыя

Вілія Блінкявічуце

Вілія Блінкявічуце / ELTA

На выбарах у Літве перамагла сацыял-дэмакратычная партыя. Па выніках другога туру парламенцкіх выбараў яна можа разлічваць на 52 месцы з 141. Дагэтуль сацыял-дэмакраты былі ў апазіцыі. Ці спыніцца пры новай уладзе ад'езд беларусаў з Літвы?

"Вынікі выбараў паказалі, што жыхары Літвы, дзе б яны ні жылі — у вялікіх гарадах, мястэчках, пасёлках або вёсках — хочуць пераменаў, ім патрэбна зусім іншая ўлада — не напышлівая, якая прыслухоўваецца да іх праблем і шукае вырашэння гэтых праблем", цытуе словы лідаркі сацыял-дэмакратычнай партыі, дэпутаткі Еўрапарламента Вілія Блінкявічуце Delfi.

Правячая на сённяшні дзень партыя кансерватараў "Саюз айчыны — Хрысціянскія дэмакраты Літвы" атрымае толькі 28 мандатаў. Яе лідар Габрыэлюс Ландсбергіс ужо павіншаваў сацыял-дэмакратаў і пажадаў ім "адказнага ўраду".

Калі ў першым туры яўка на выбарах склала больш за 52%, то ў другім каля 41%.

Сацыял-дэмакраты ўжо працуюць над стварэннем правячай кааліцыі. Яны разглядаюць у якасці саюзнікаў Дэмакратычны саюз "У імя Літвы" і Саюз сялян і зялёных.

Блінкявічуце неаднаразова заяўляла, што замежная палітыка Літвы не зменіцца, а дапамога Украіне застанецца прыярытэтам для ўладаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі