Сейм Літвы прызнаў ПВК "Вагнер" тэрарыстычнай арганізацыяй
"Вагнеравец" ва Украіне / ria.ru
Сейм Літвы прызнаў ПВК "Вагнер" тэрарыстычнай арганізацыяй, піша Delfi. У рэзалюцыі літоўскага парламента адзначаецца, што "яе найміты ўяўляюць пагрозу бяспецы дзяржавы і грамадства". У ёй ёсць асуджэнне выкарыстання падобных груп наймітаў, створаных пры падтрымцы ўладаў РФ, для здзяйснення злачынстваў на тэрыторыі Украіны, у тым ліку супраць мірных жыхароў.
Галасаванне ў Сейме прайшло 14 сакавіка. Дакумент падтрымалі ўсе 117 прысутных дэпутатаў. Сейм заклікае іншыя краіны свету прыняць падобныя рэзалюцыі.
ПВК "Вагнер" раней была вядомая найперш дзейнасцю ў розных краінах Афрыкі. З 2022 года яна актыўна ваюе супраць Украіны. Сёлета Мінфін ЗША аб'явіў "вагнераўцаў" транснацыянальнай злачыннай арганізацыяй.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.