“Шахцёр” і мінскае “Дынама” падзялілі ачкі
Матч “Шахцёр” — “Дынама” (Мінск) не выявіў пераможцу: гульня ў рамках 21 тура чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд вышэйшай лігі прайшла 15 верасня і скончылася “сухой” нічыёй (0:0). Такім чынам, гарнякі застаюцца на трэцім месцы ў турнірнай табліцы (42 ачкі пасля 20 гульняў і 1 гульня ў запасе), а дынамаўцы — на чацвёртым радку (такая ж самая колькасць ачкоў і гульняў).
У той самы дзень лідар чэмпіянату барысаўскі БАТЭ разабраўся з аўтсайдэрам “Дняпром” — 3:1. Барысаўчане маюць 51 ачко пасля 20 гульняў і 1 гульню ў запасе, у магілёўцаў — 13 ачкоў пасля 21 гульні.
Таксама 15 верасня “Мінск” саступіў “Віцебску” — 1:3. Дарэчы, віцебляне замацаваліся на 2 радку і маюць 44 ачкі пасля 20 гульняў і 1 гульню ў запасе.
Раней, 14 верасня гулялі аўтсайдэры “Прамень” і мінскае “Тарпеда” — 1:3.
Сёння пройдуць такія матчы: “Смалявічы” — “Слуцк”, “Нёман” — “Іслач”, “Дынама” (Брэст) — “Тарпеда-БелАЗ”. Скончыцца тур у панядзелак, 17 верасня матчам “Гомель” — “Гарадзея”.
Відэа: АБФФ