Шаранговіч закінуў 21-ю шайбу ў гэтым сезоне ў чэмпіянаце НХЛ
Ягор Шаранговіч
Беларускі хакеіст Ягор Шаранговіч закінуў 21-ю шайбу ў гэтым сезоне ў чэмпіянаце НХЛ. "Калгары", за які выступае нападаючы, выйграў у "Лос-Анджэлеса" — 4:2 (0:0, 2:2, 2:0). Шаранговіч вызначыўся на 52-й хвіліне і вывеў гаспадароў пляцоўкі наперад.
У "Калгары" пасля чацвёртай перамогі запар стала 63 ачкі і 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Ягор Шаранговіч набраў у 59 гульнях 39 (21+18) ачкоў.
Sharky snipe pic.twitter.com/mqd1npwC8O
— Calgary Flames (@NHLFlames) February 28, 2024
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.