Шэпель пракаментаваў затрыманне дырэктаркі цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі

Шэпель пракаментаваў затрыманне дырэктаркі цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі

Кіраўнік Паралімпійскага камітэта Алег Шэпель пракаментаваў затрыманне дырэктаркі Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Як інфармавала Еўрарадыё, яна атрымала ад галоўнага трэнера нацыянальнай каманды па інваспорце 15 тысяч долараў. Гэтыя грошы трэнеру пералічылі, як узнагароджанне за падрыхтоўку спартсменаў, якія ўзялі медалі на Паралімпіядзе ў Пхёнчхане. Па версіі следства, дырэктарка паабяцала заключыць новы працоўны кантракт толькі пасля атрымання хабару. Але грошы ад трэнера атрымала не яна, а яе сястра-блізніца. Распачатая крымінальная справа.  

"Падчас Паралімпіяды ў Пхёнчхане да мяне дайшлі нядобрыя чуткі, — цытуе словы Шэпеля "Прессбол". — Я тады арганізаваў сход з удзелам трэнераў, абслугоўваючага персаналу, лекараў, дзяржтрэнераў і сказаў ім: "У мяне ёсць інфармацыя, што хтосьці штосьці з вас патрабуе. Не ганьбіце паралімпійскі спорт. Не дай бог я даведаюся, што хто-небудзь нават не бярэ, а дае — зраблю ўсё, каб гэтыя людзі ў паралімпійскім спорце не працавалі. Няхай нават рэспубліканскі цэнтр, пра які ідзе гаворка, з'яўляецца структурай Міністэрства спорту, а не паралімпійскага камітэта".

Прыехаў і далажыў міністру аб тым, што правёў сход. І ўсё роўна ўжо потым адбываецца такое. Гэта ўжо не лезе ні ў якія вароты. Я ж усё сказаў рускай мовай. Як яшчэ ім трэба пра гэта гаварыць?!".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі