Штам "омікрон-ніндзя" выявілі не толькі ў Мінску, але і ў Віцебску
У Беларусі выяўленыя два выпадкі заражэння штамам "омікрон-ніндзя" каранавіруса. Пра гэта ў паведаміў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Беларусі Аляксандр Тарасенка
"Новы варыянт "омікрона", які яшчэ называюць "ніндзя", выявілі ў хворых на кавід у Віцебску і Мінску. Можам казаць пра пачатак цыркуляцыі дадзенага штаму", — перадае яго словы прэс-служба Мінздароўя.
Тарасенка заявіў, што Мінздароўя не чакае нейкіх зменаў у плане лячэння. Між тым у свеце лічыцца, што гэты штам імкліва распаўсюджваецца і менш прыкметны для імуннай сістэмы чалавека (адсюль і такая назва). "Мы ўсё ж перакананыя, што дадатковых мерапрыемстваў з боку Міністэрства аховы здароўя (акрамя як павелічэння тэмпаў вакцынацыі), змены пратаколаў не трэба", — дадаў медыцынскі чыноўнік.
Гаворачы пра цыркуляцыю штамаў, ён паведаміў, што варыянт "стэлс" завяршае сваю цыркуляцыю, яна на ўзроўні 8* па краіне. А 92% захворванняў — гэта "омікрон" ВА.4 і ВА.5.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.